Старэйшая група з беларускай мовай навучання
выхаванцы ад 5 да 7 гадоў
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі:
Смышляева Наталля Мікалаеўна;
Рашчэня Алена Валянцінаўна.
Памочнік выхавацеля:
Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
У нашым садзе працуе беларускамоуная група. Сення яе наведваюць дзеткі ва ўзросце ад 4 да 5 гадоў. На працягу дня выхавацелі і спецыялісты арганізоўваюць выхаваўчы працэс на беларускай мове: размаўляюць, чытаюць, гуляюць з дзецьмі.
У групе створаны ўсе ўмовы для насычанага і цікавага жыцця выхаванцаў. Кожны дзень яны з задавальненнем прыходзяць у садок, каб паказаць свае таленты і праявіць сябе ў розных відах дзейнасці.
Знаёмства з беларускай культурай будуецца на аснове малых фальклорных формаў – прымавак і прыказак. З радасцю дзеці апранаюць нацыянальныя строі падчас гульнёвых заняткаў, развучваюць песні і вершы. На беларускай мове ў гэтай групе праходзяць усе ранішнікі і святы.
Больш інфармацыі:
Беларуская старонка
Гражданско-патриотическое воспитание
